Лукашэнка заклікаў еўрапейскія краіны “адмольваць грахі” перад Беларуссю
2 ліпеня, Позірк. Грамадзяне “дзяржаў, якія ўсталі пад гітлераўскую свастыку”, а таксама “салдаты вермахта, вытворцы шакаладу, адзення, зброі і тэхнікі для патрэб германскай арміі адказныя за генацыд беларускага народа”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня незалежнасці Беларусі.
“А сёння іх нашчадкі, замест таго каб каяцца, адмольваць грахі сваіх дзядоў, душаць нас санкцыямі”, паскардзіўся Лукашэнка, адзначыўшы, што “Беларусь памятае і ўнёсак у перамогу краін — удзельніц антыгітлераўскай кааліцыі”, якой, на яго жаль, “больш няма”.
Назваўшы Другую сусветную вайну “апафеозам тысячагадовай гісторыі войнаў і бітваў Заходняй і Усходняй цывілізацый”, прамоўца заявіў: “Мы ў гэтай гісторыі ўжо паставілі кропку адзін раз”. “Трэба будзе — паставім і другі”, — прыгразіў ён.
“Хоць яны і без нас справяцца. Адмова ад традыцыйных каштоўнасцяў, мода на чайлдфры (бяздзетнасць. — “Позірк”.) зрабілі сваю справу. Паглядзіце, хто стаіць у авангардзе антыбеларускай, антырускай кампаній. Бяздзетныя палітыкі. Іх род заканчваецца. Ім нават ген нянавісці няма каму перадаць. Заслона”, — сказаў дакладчык, не навёўшы канкрэтных прыкладаў.
У той жа час Лукашэнка заявіў, што беларускія ўлады “па-ранейшаму гатовыя пачаць канструктыўны дыялог з Захадам”. “Умовы простыя: павага суверэнітэту Беларусі, нацыянальных традыцый, нашай гістарычнай памяці, выбару народа”, — пералічыў ён. “Палітыка санкцыйнага прымусу робіць нас толькі мацнейшымі”, — заявіў Лукашэнка, які неаднаразова, у тым ліку ў гэтым спічы, скардзіўся на санкцыі.
“А ў свеце ёсць вялікая колькасць краін, якія гатовыя з намі не толькі працаваць, але і развіваць партнёрскія, дружалюбныя, саюзніцкія і ўзаемавыгадныя адносіны. У іх аснове — давер да Беларусі як да партнёра, павага нашай паслядоўнай пазіцыі, прызнанне якасці ўсяго, што мы робім”, — цытуе Лукашэнку набліжаны да яго тэлеграм-канал “Пул Першага”.
29 чэрвеня Савет Еўрасаюза паведаміў пра новыя абмежавальныя захады эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі — у сувязі з удзелам рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. На наступны дзень прававыя акты, звязаныя з новымі санкцыямі ў дачыненні да Беларусі, былі апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ЕС. Да санкцый Еўрапейскага саюза традыцыйна далучаюцца еўрапейскія краіны, якія не ўваходзяць у ЕС.
Дзяржавы, якія ўвялі ў дачыненні да Беларусі санкцыі ці далучыліся да іх, прадстаўнікі рэжыму называюць “недружалюбнымі”. Сярод іх усе краіны Еўрасаюза, а таксама ЗША, Албанія, Вялікабрытанія, Ісландыя, Канада, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўднёвая Карэя, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя, Швейцарыя, Японія і інш.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка