Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі ўсебакова супрацоўнічаць з Манголіяй
11 ліпеня, Позірк. Гатоўнасць Беларусі супрацоўнічаць з Манголіяй “ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”, пацвердзіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 11 ліпеня народ і прэзідэнта гэтай краіны Ухнаагійн Хурэлсуха з нацыянальным святам Наадам.
“Перакананы, што ў бліжэйшы час мы рэалізуем шэраг важных двухбаковых праектаў, пра якія мы дамовіліся падчас нашых сустрэч ва Улан-Батары, па лініі сельскай гаспадаркі і прамысловасці, адукацыі і навукі, моладзевых і жаночых арганізацый”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Наадам — традыцыйныя спаборніцтвы ў мангольскай барацьбе, скачках і стральбе з лука, якімі ў краіне адзначаюць сярэдзіну лета.
“Падчас наведвання Манголіі я змог асабіста адчуць дух гэтага спаборніцтва, які дэманструе адзінства, сілу і мужнасць вашага народа, які трапятліва шануе свае традыцыі і гісторыю”, — адзначыў Лукашэнка.
Лукашэнка наведваў Манголію з дзяржаўным візітам 1–4 чэрвеня. У перадапошні дзень паездкі ён падпісаў з прэзідэнтам гэтай краіны дамову аб дружалюбных стасунках і супрацы.
Падпісаныя міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, а таксама дарожная карта супрацы профільных міністэрстваў абедзвюх краін на 2024–2026 гады; мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі і ўнутраных спраў Манголіі і Міністэрствам транспарту і камунікацый Беларусі аб узаемным прызнанні і абмене пасведчання кіроўцы; дарожная карта супрацы ў галіне сельскай гаспадаркі ды інш.
Напярэдадні прыбыцця Лукашэнкі экс-прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж (2009–2017) заклікаў цяперашнія ўлады дзяржавы арыштаваць візіцёра, які “здзейсніў злачынствы супраць чалавечнасці”. Гэта, на яго думку, палепшыла б імідж краіны.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падзякавала мангольскаму палітыку за “рашучы заклік прыцягнуць беларускага дыктатара да адказнасці” і заявіла, што Лукашэнка “павінен паўстаць перад міжнародным трыбуналам”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+