Лукашэнка ў чарговы раз прыгразіў “рашучым і жорсткім адказам” на правакацыі
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/06/lukashenko_hrenin_belta_1128x752.jpg)
16 ліпеня, Позірк. Беларускім вайскоўцам “добра вядома, што адбываецца зараз на паўднёвым і заходнім прыграніччы краіны”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 ліпеня ў Мінску на цырымоніі ўганаравання выпускнікоў вайсковых ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу.
Беларусы, паводле яго слоў, “апынуліся ў той жа сітуацыі, як і іх продкі восем дзесяцігоддзяў таму”, таму важна “не даць магчымасці ворагам уцягнуць” краіну ў ваенны канфлікт. “І мы робім для гэтага ўсё неабходнае. У тым ліку і размясціўшы ў сябе самае страшнае — ядзерную зброю”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Спікер адпрэчыў папрокі ў “эскалацыі і нагнятанні абстаноўкі, якія гучаць на адрас Беларусі”, паколькі на справе краіна “гарантуе ваенную бяспеку і ўмацоўвае сваю абараназдольнасць, у тым ліку для таго, каб не дапусціць паўтарэння трагедыі 1941 года”.
“Мы і надалей будзем развіваць, умацоўваць і ўдасканальваць нашыя Узброеныя сілы, таксама з улікам досведу баявых дзеянняў, — сказаў Лукашэнка. — Беларусы не хочуць вайны, але на любую правакацыю супраць нас адказ павінен быць рашучым і жорсткім. Кожны з вас павінен гэта ўсвядоміць. Гэта нашая прынцыповая пазіцыя. Ёсць каму і ёсць чым адказаць любому агрэсару”.
У Беларусі, падкрэсліў ён, і ў далейшым будзе надавацца “самая пільная ўвага” падрыхтоўцы “высокапрафесійных афіцэрскіх кадраў, сапраўдных патрыётаў, адданых краіне і народу”.
“Вы бачыце, як свет метадычна ператвараецца ў глабальнае поле бою. Якія толькі не вядуцца бітвы — ментальныя, ідэалагічныя, кібер- і проксі-войны. Гэта рэальнасць, з якой трэба рабіць высновы і імгненна ўдасканальваць метады і спосабы абароны нашай краіны і вядзення вайны”, — звярнуўся Лукашэнка да ўдзельнікаў цырымоніі.
Паводле яго слоў, афіцэрам у найбліжэйшай будучыні “трэба шукаць шляхі для ўзмацнення баявых магчымасцей падраздзяленняў, падвышэння вывучкі і зладжанасці органаў кіравання і войскаў у цэлым, падрыхтаваць і навучыць падпарадкаваных сучасным спосабам вядзення ўзброенай барацьбы”. Спаслаўшыся на досвед расійска-ўкраінскай вайны, Лукашэнка звярнуў увагу на “тры асноўныя складнікі” — беспілотнікі, контрбатарэйную і радыёэлектронную барацьбу. “Мы сёе-тое асвоілі, трэба гэта ўдасканальваць. Без гэтага сучаснай вайны не бывае”, — заявіў ён.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПлатформа "Новая Беларусь" правяла рэбрэндынг і змяніла назвуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у чатыры разы перавышае паказчыкі пачатку мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2024 год лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусь — лабараторыя рэпрэсій, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–10 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+