Варшава прыпыніла расследаванне катавання польскіх грамадзян у Мінску ў жніўні 2020 года з-за бяздзейнасці беларускіх уладаў
2 лістапада, Позірк. Пракуратура Польшчы прыпыніла расследаванне “незаконнага пазбаўлення волі з асаблівымі катаваннямі” ў Мінску неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, паведамляе RMF FM.
Адзначаецца, што “больш за два гады таму” ведамства накіравала ў Беларусь “запыт аб прававой дапамозе”, аднак “дагэтуль адказу на гэты дакумент не было”. У выніку “расследаванне, якое праводзіцца Агенцтвам унутранай бяспекі, зайшло ў тупік” і было прыпынена ў сувязі з “даўняй перашкодай, якая не дазваляе праводзіць падобныя працэдуры”.
“Такое рашэнне прынята Мазавецкім упраўленнем Нацыянальнай пракуратуры. Яно тычыцца разгляду па справе аб дзеяннях рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў у жніўні 2020 года”, — удакладняе выданне.
Трое грамадзян Польшчы (імёны: Кацпер, Вітольд і Роланд) былі затрыманыя і збітыя сілавікамі падчас масавых пратэстаў у Мінску. З іх слоў, яны “былі выкрадзеныя АМАПам на адной з вуліц у цэнтры Мінска”.
Паводле сведчанняў пацярпелых, “збіццё пачалося ўжо ў фургоне, дзе ўтрымліваліся зняволеныя” і працягнулася ў аддзяленні, “катаванні працягваліся ў тры змены”. Затрыманых адпусцілі праз 72 гадзіны, 14 жніўня 2020 года яны змаглі вярнуцца ў Польшчу.
28 жніўня міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў, што “знаходзіцца ў кантакце з беларускай апазіцыяй і будзе выпрацоўваць такія механізмы, каб кожны, каму пагражаюць рэпрэсіі ў Беларусі, у сітуацыі, калі памежныя пераходы зачыненыя, мог дабрацца да нашай краіны”.
“Пасля фальсіфікацыі выбараў у 2020 годзе гэты народ паказаў свой сапраўдны твар любові да свабоды і незалежнасці. Але пачаліся жорсткія рэпрэсіі. У турмах Беларусі знаходзяцца тысячы палітычных зняволеных, сярод якіх Анджэй Пачобут, вядомы журналіст і актывіст польскай нацыянальнай меншасці”, — адзначыў міністр.
Паводле звестак праваабаронцаў, падчас масавых пратэстаў з пачатку перадвыбарчай кампаніі ў 2020 годзе за ўдзел у вулічных акцыях у Беларусі было затрымана больш за 35 тыс.чалавек.
Супрацоўнікі сілавых ведамстваў пры разгоне дэманстрацый у розных гарадах актыўна выкарыстоўвалі спецыяльную тэхніку, у тым ліку вадамёты, светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі.
У дачыненні да затрыманых ужываліся гвалт і катаванні. Дзейнічае Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі. Арганізацыі, якія ўваходзяць у яго, задакументавалі каля 1,8 тыс. выпадкаў іх прымянення. У 2020 годзе ў Следчы камітэт паступіла каля 5 тыс. скаргаў пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў грамадзян. Улады не прызналі ніводнага такога выпадку.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗвязаныя з кібермахлярствам злачынствы характарызуюцца сезоннасцю — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа першых стратэгічных кансультацыях Канада і беларускія дэмсілы абмеркавалі падтрымку СМІ, прыцягненне рэжыму да адказнасці, ваенна-палітычнае становішча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаМіграцыйны крызіс не пагроза, але вялікі выклік для Польшчы — адстаўны генерал (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСуд у Грузіі зноў перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка