Ідэалагізатар адукацыі Лукашэнка заявіў, што Беларусі патрэбныя кадры з крэатыўным мысленнем
27 жніўня, Позірк. Беларускую сістэму адукацыі спрабуюць дыскрэдытаваць, заявіў Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня ў Мінску на рэспубліканскім педагагічным савеце.
“Але ў мяне ўзнікае толькі адно пытанне пры гэтым: калі мы так дрэнна вучым, дык навошта ганяцца за нашымі выпускнікамі, навошта іх цягнуць туды да сябе? — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Адказ відавочны. Маладыя нашы суседзі — літоўцы, латышы, палякі, эстонцы — ужо даўно шукаюць шчасця ў еўропах і за акіянам. Цяпер гэтым суседзям і іншым патрэбны нашыя дзеці”.
Паводле яго слоў, тэма падвышэння якасці адукацыі пастаянна абмяркоўваецца “на нарадах па эканоміцы, развіцці навукі, сельскай гаспадаркі, рэгіянальнай палітыцы”.
“Дарэчы, роля навукі будзе значна ўзмоцненая і павялічаная літаральна з наступнага года, — сказаў Лукашэнка. — Звышідэя, дасягненню якой падпарадкаваныя ўсе рашэнні, што прымаюцца на такіх нарадах, — развіццё прарыўных тэхналогій, адкрыццё новых галін. Для гэтага нам патрэбныя кваліфікаваныя кадры, здольныя крэатыўна думаць, вырашаць нестандартныя задачы, пераймаць перадавы досвед, укараняць яго ў рэальную вытворчасць і сацыяльную сферу”.
Паводле сцвярджэння спікера, у Беларусі “самым сур’ёзным чынам” узяліся за навуку. Улады спрабуюць “практычна на маршы пераарыентаваць працу Нацыянальнай акадэміі навук, скіраваўшы сілы і веды на рэалізацыю перспектыўных навукаёмістых праектаў”.
“Міністр даклаў пра вынікі праверкі дзейнасці ВНУ і рэктараў, праведзенай на маё даручэнне. Але я вам скажу, што гэта толькі пачатак і адсядзецца нікому не ўдасца. Мы маем намер самым бескампрамісным чынам навесці парадак ва ўніверсітэтах”, — папярэдзіў Лукашэнка.
18 чэрвеня ён падпісаў распараджэнне аб стварэнні працоўнай групы па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук (НАН). Першае пасяджэнне групы, у якое ўвайшло 14 чалавек, адбылося праз тыдзень, 25 чэрвеня, пад старшынствам кіраўніка Камітэта дзяржкантролю Васіля Герасімава. Ёй належыць вывучаць пытанні практыкаарыентаванасці і рэзультатыўнасці навуковых даследаванняў і распрацовак навукоўцаў, іх укаранення ў эканоміку і сацыяльную сферу; імпартазамяшчэння; экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі.
Праз месяц, 30 ліпеня, Лукашэнка патлумачыў, чаму было вырашана стварыць гэтую групу. Паводле яго слоў, НАН апошнім часам “дапускала сур’ёзныя пралікі”.
Пасля падзей 2020 года рэпрэсіі закранулі ў тым ліку сферу навукі і адукацыі. Пераслед зазналі студэнты, прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, навукоўцы; многія былі адлічаныя або звольненыя, пазбаўленыя волі, вымушана пакінулі краіну. Ва ўніверсітэтах з’явіліся прарэктары па бяспецы і кадрах, якія фактычна адказваюць за палітычную лаяльнасць у ВНУ. У школах сталі масава ствараць “класы вайскова-патрыятычнай накіраванасці”. Не працягнулі ліцэнзіі большасці прыватных школ, спыняюць працу нешматлікія недзяржаўныя ВНУ.
Дэмакратычныя сілы ўвесь час лабіююць за мяжой адкрыццё адукацыйных праграм для беларускіх студэнтаў, якія былі вымушаныя выехаць з краіны.
Дарадца Ціханоўскай: Пераадоленне крызісу ў навуцы павінна пачынацца з вызвалення навукоўцаў і выкладчыкаў
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада суседнія краіны ЕС спынілі 650 спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЛузгіна: Падзенне рубля да долара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаБеларуская дыяспара пачынае маніторынг выканання ў Грузіі права на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВікіпедыя не мае дачынення да дакладнай інфармацыі аб краіне — прадстаўнік Беларускай энцыклапедыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка