Намеснік старшыні БРКА падзякаваў адвакатам за “прававое выхаванне” ў перыяд выбараў
14 лютага, Позірк. За “актыўны ўдзел у прававым выхаванні, у тым ліку ў перыяд электаральнай кампаніі” падзякаваў адвакатам намстаршыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віталь Дземідовіч на справаздачнай канферэнцыі Віцебскай абласной калегіі 14 лютага, паведамляе прэс-служба БРКА.
Начальнік упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Дыяна Падлеская заявіла, што “кадравае пытанне” ў сферы “ўжо не стаіць на першым месцы, бо адток адвакатаў спынены”.
Сярод іншага, “ідэалагічную працу” адвакатаў прааналізавала на аналагічнай канферэнцыі старшыня Брэсцкай абласной калегіі Тамара Шатлікава.
У Беларусі засталося 1,6 тыс. адвакатаў, якія практыкуюць, сведчаць даныя міжнароднай абсерваторыі “Юрысты ў небяспецы” (OIAD).
Адзначаецца, што ў 2021 годзе ў краіне практыкавала 2,2 тыс. адвакатаў. Такім чынам, за чатыры гады іх колькасць скарацілася на 27,3%.
Паводле звестак арганізацыі, у 2020–2024 гадах як мінімум адзінаццаці беларускім адвакатам высунулі абвінавачанні ў межах крымінальных спраў, шэсць адвакатаў знаходзяцца за кратамі, чацвёра “зазналі катаванні падчас затрымання”, не менш за 139 пазбаўлены права на прафесію.
Актыўны пераслед уладамі прадстаўнікоў адвакатуры пачаўся пасля падзей 2020 года. Перыядычна іх пазбаўляюць ліцэнзій, шэраг спецыялістаў вымушаны быў выехаць з краіны.
Пры гэтым узмоцнены кантроль дзяржавы над інстытутам адвакатуры, які дэ-факта ўжо не з’яўляецца ў Беларусі незалежным.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары адбыліся 26 студзеня.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства