Абавязковае дэклараванне колькасці паліва ў баках грузавых аўтамабіляў на мяжы з Літвой пачнецца 12 сакавіка

28 лютага, Позірк. З 8 гадзін 12 сакавіка пры ўездзе грузавых транспартных сродкаў на тэрыторыю Літвы з Беларусі (пункты пропуску Медзінінкай і Шальчынінкай) і Калінінградскай вобласці Расіі (пункт пропуску Кібартай), і выездзе назад будзе ўведзена абавязковае электроннае дэклараванне колькасці паліва ў паліўных баках, паведаміла Мытная служба Літвы.
Адзначаецца, што незаконны зліў паліва з транспартнага сродку можа пацягнуць адміністрацыйную адказнасць згодна з Мытным кодэксам Літоўскай Рэспублікі з канфіскацыяй транспартнага сродку.
Рашэнне аб увядзенні кантролю колькасці паліва было прынята на нарадзе 17 лютага, у якой акрамя Мытнай службы бралі ўдзел прадстаўнікі МУС, Падатковай інспекцыі і Службы аховы дзяржаўнай мяжы.
Нагодай сталі пачашчэнні выпадкаў зліву набытага ў Беларусі і Расіі дызельнага паліва ў Літве для далейшага перапродажу (кошт аднаго літра дызельнага паліва ў Літве складае каля 1,6 еўра, у Расіі і Беларусі — каля 0,7 еўра).
Тады паведамлялася, што, паводле ацэнак мытнага ведамства, шкода, нанесеная дзяржаве незаконным злівам паліва і ўхіленнем ад выплаты імпартных пошлін, можа дасягаць 20 млн еўра ў год.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

