Мытнікі прадухілілі вываз у Расію 28 тон сыру

18 траўня, Позірк. Аб прадухіленні вывазу ў Расію буйной партыі сыру паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што тавар вагой 28 тон перавозіўся ў двух грузавых аўтамабілях, яго кошт перавышае 2,5 млн рублёў.
“Факты парушэння заканадаўства ўстанавілі магілёўскія мытнікі пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў паблізу беларуска-расійскай мяжы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзін з аўтамабіляў (“Вольва”), як заяўляецца, належыць расійскай кампаніі, у ім перавозілася 19 тон сыру без неабходнай дакументацыі.
9 тон без суправаджальных дакументаў перавозілася ў аўтамабілі MAN, які належыць беларускаму перавозчыку.
“У дачыненні да перавозчыкаў магілёўскай мытняй у адпаведнасці з арт. 13.12 КаАП пачаты адміністрацыйныя працэсы. Згодна з санкцыяй артыкула, ім пагражае штраф у памеры да 50% ад кошту прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння”, — адзначылі ў ДМК.
Міліцыя пяты раз ад пачатку года не дазволіла незаконна вывезці з Беларусі ў РФ партыю металу
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



