У 2024 годзе ў Расіі затрыманыя 964 чалавекі, якіх адшуквалі беларускія ўлады — Кубракоў
23 траўня, Позірк. У 2024 годзе ў Расіі затрыманыя 964 чалавекі, якіх адшуквалі ў Беларусі за ўчыненне злачынстваў, паведаміў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Іван Кубракоў 23 траўня на сумеснай калегіі ведамстваў дзвюх краін.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба МУС, у Беларусі затрымана 185 чалавек, абвешчаных у вышук РФ.
Кубракоў таксама паведаміў, што “ў рамках процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму” і “ў выніку агульных намаганняў” у 2023–2024 гадах папярэджаныя “чатыры тэракты ў дачыненні да службовых асоб і аб’ектаў крытычнай інфраструктуры Беларусі і Расіі”.
Падраздзяленнямі па наркакантролі МУС дзвюх дзяржаў у ходзе аналізу звестак аб крыптавалютных аперацыях атрыманая інфармацыя ў дачыненні да “35 асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў у Беларусі, якія ў выніку прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці”, дадаў кіраўнік МУС. У гэты ж перыяд у Расіі, паводле яго слоў, затрымана “сямёра закладчыкаў”, у іх канфіскавана больш за 50 кг псіхатропаў, частка з якіх прызначалася для перапраўкі ў Беларусь.
“Сумеснымі намаганнямі суправоджана 10 міжнародных кантраляваных паставак забароненых рэчываў, па сямі — затрыманыя арганізатары і актыўныя ўдзельнікі наркатрафіку”, — адзначыў Кубракоў.
Кіраўнік МУС РФ Уладзімір Калакольцаў паведаміў, што “сумарна за 2024 год і першы квартал бягучага колькасць супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да расіян у Беларусі скарацілася на 10%”. “У Расіі колькасць злачынстваў, дзе пацярпелымі сталі беларусы, за аналагічны перыяд зменшылася амаль на 2%”, — сказаў ён.
9 красавіка стала вядома, што па запыце беларускіх уладаў у базу вышуку МУС Расіі за пяць месяцаў было ўключана больш за 1.200 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі, 58 з якіх былі асуджаныя ў Беларусі па палітычна матываваных крымінальных справах.
Усяго, паводле даных “Медыязоны”, у базе вышуку па стане на пачатак красавіка знаходзілася больш за 4.700 беларусаў.
13 лютага 2024 года паведамлялася, што ў базе вышуку МУС РФ фігуруюць імёны 3.186 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі, да траўня ў базу дадалі яшчэ больш за 400 грамадзян Беларусі.
У лістападзе таго ж года база папоўнілася імёнамі 773 грамадзян Беларусі.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ дыяспар няма рэсурсаў, каб прасоўваць Беларусь — прадстаўнік АПКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка рыхтуе "нейкую пераемнасць" на многіх пасадах, акрамя сваёй — сацыёлаг Астапеня пра кадравыя перастаноўкі ва ўладзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка