Лукашэнка ўстанавіў адзіныя тарыфы на рэгістрацыю нерухомасці
25 чэрвеня, Позірк. Адзіныя тарыфы на паслугі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці ўстанавіў 25 чэрвеня ўказам № 245 Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Адзіныя тарыфы ўстанаўліваюцца “незалежна ад таго, аказваюцца паслугі грамадзянам у агенцтвах па дзяржрэгістрацыі альбо натарыусамі”, адзначаецца ў паведамленні.
Падкрэсліваецца, што памер тарыфаў “разлічваўся з улікам эканамічна абгрунтаваных выдаткаў”.
Дакумент, як заяўляецца, “дазволіць у поўнай меры забяспечыць рэалізацыю прынцыпу “адно акно” пры дзяржрэгістрацыі нерухомасці”.
Тэкст указа прэс-служба Лукашэнкі не апублікавала.
Экстэрытарыяльны прынцып рэгістрацыі нерухомасці ўведзены законам ад 5 снежня 2024 года “Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю”, які набыў моц 11 чэрвеня 2025-га.
9 чэрвеня Савет міністраў прыняў пастанову № 314 (апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 11 чэрвеня), у якой сярод іншага ўдакладняецца, як згаданы закон будзе працаваць на практыцы.
Згодна з законам і пастановай, заяву аб рэгістрацыі нерухомасці можна падаваць у агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры не толькі па месцы знаходжання аб’екта нерухомай маёмасці, а ў любое аддзяленне.
Для рэгістрацыі нерухомай маёмасці цяпер дастаткова звярнуцца да натарыуса, які перадасць неабходныя для рэгістрацыі або ўнясення выпраўленняў дакументы рэгістратару ў агенцтва.
Бакі дагавора, звязанага з нерухомасцю, могуць звяртацца да рэгістратараў у розных населеных пунктах у адзін час і ўзгадняць умовы па відэасувязі.
Акрамя таго, закон падаўжае да 1 студзеня 2028 года тэрмін узаконьвання самавольна занятых зямельных участкаў (“зямельная амністыя”). Раней гэты тэрмін ахопліваў перыяд з 1 верасня 2022 года па 1 верасня 2025-га.
Беларусы, што жывуць за мяжой і не могуць вярнуцца на радзіму, баючыся палітычных рэпрэсій, фактычна пазбаўленыя правоў на здзелкі з нерухомай маёмасцю. Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі №278 ад 4 верасня 2023 года, для іх уведзеныя абмежаванні на ажыццяўленне здзелак з нерухомасцю і транспартнымі сродкамі (купля-продаж, заклад ды інш.). Даверанасць на такія здзелкі можна аформіць толькі на тэрыторыі Беларусі.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называла меншую лічбу — 100 тыс. У лютаўскім дакладзе Групы незалежных экспертаў ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі гаварылася, што з краіны за гэты час магло з’ехаць да 600 тыс. грамадзян.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з кіраўніком МЗС Эстоніі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПаказчыкі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека застаюцца “стабільна нізкімі” — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей: Сістэма беларускіх турмаў не забяспечвае жанчынам нават мінімальнага ўзроўню абароны здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаBEROC: Павышэнне Нацбанкам стаўкі рэфінансавання — моцна запозненая мера (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Навіны ГерманііУ 2024 годзе Беларусь заняла другое месца ў свеце па колькасці выдадзеных Германіяй пяцігадовых шэнгенскіх віз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка