Мінск 04:16

Продажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11%

Иллюстративное фото: freepik.com

2 ліпеня, Позірк. Гандлюючы з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў у студзені — траўні 2025 года, Беларусь больш экспартавала тавараў, чым імпартавала, аднак з дзяржавамі па-за аб’яднаннем знешнегандлёвае сальда склалася для Мінска адмоўным, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

З краінамі СНД тавараабарот за пяць месяцаў склаў 21 млрд 921,9 млн долараў (за аналагічны перыяд 2024-га — 21 млрд 966,4 млн; -0,2%). Аб’ём экспарту склаў 11 млрд 339,6 млн (11 млрд 335,4 млн; +0,04%), імпарту — 10 млрд 582,3 млн (10 млрд 631 млн; -0,5%); дадатнае сальда — 757,3 млн (704,4 млн; +7,5%).

Тавараабарот з дзяржавамі па-за СНД — 11 млрд 992 млн долараў (12 млрд 59,8 млн; -0,6%): экспарт — 4 млрд 314,4 млн (4 млрд 858,3 млн; -11,2%), імпарт — 7 млрд 677,6 млн (7 млрд 201,5 млн; +6,6%); адмоўнае сальда — 3 млрд 363,2 млн (-2 млрд 343,2 млн; +43,5%).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: