Жыхар Віцебска вёз з РФ 4,5 т спірту “для асабістых патрэбаў” — груз затрыманы, перавозчыку пагражае штраф і канфіскацыя

12 ліпеня, Позірк. Пра затрыманне грузавіка з 4,5 тоны этылавага спірту паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама Вадзім Гердаў.
Паводле інфармацыі міліцэйскага начальніка, якую 12 ліпеня апублікавала прэс-служба МУС, фуру спынілі непадалёк ад вёскі Копці (Віцебскі раён). На знойдзены падчас агляду транспарту спірт не было суправаджальных дакументаў.
56-гадовы кіроўца — жыхар Віцебска патлумачыў, што “тавар набыў у Расійскай Федэрацыі для асабістых патрэбаў”.
Аўтамабіль затрыманы разам з грузам, распачатая адміністрацыйная вытворчасць. Перавозчыку пагражае буйны штраф і канфіскацыя грузавіка.
5 чэрвеня МУС паведамляла, што ў Івацэвічах (Брэсцкая вобласць) у 46-гадовага мясцовага жыхара “было знойдзена больш за 1,6 тыс. літраў спірту, абсталяванне для вырабу падробленага алкаголю, звыш 50 тыс. этыкетак з лагатыпамі вядомых марак і каля 20 літраў араматызатараў”.
Мужчына заявіў, што набыў тавар у РФ нібыта для знаёмага.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



