У Беларусь прыбыла другая партыя расійскіх знішчальнікаў Су-30СМ2
14 жніўня, Позірк. Аб прыбыцці 14 жніўня на адзін з аэрадромаў ВПС і войскаў СПА чарговай партыі самалётаў Су-30СМ2 паведаміла прэс-служба беларускага Міністэрства абароны Беларусі.
Тэхніка атрымана “ў рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва” паміж Беларуссю і Расіяй для “павышэння магчымасцей Ваенна-паветраных сіл па забеспячэнню бяспекі Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы”.
Каментуючы прыбыццё ўзораў, начальнік штаба-першы намеснік начальніка авіяцыі ўпраўлення авіяцыі ВПС і войскаў СПА Андрэй Рачкоў адзначыў, што“ Су-30см2 — гэта мадэрнізаваны самалёт“: “Далёкасць выяўлення мэты павялічана практычна ў тры разы. Самалёт атрымаў новую авіёніку, сродкі навігацыі, уключаючы аўтаномны рэжым. Без спадарожнікавай навігацыі можна будзе выконваць палёт без асаблівых праблем. Таксама пашыраны спектр прымянення авіяцыйных сродкаў паражэння: як кіраваных і некіравальных ракет, так і бамбавальнага ўзбраення. Гэты самалёт дазваляе ўжываць бомбы з універсальным модулем планавання і карэкцыі“.
“Лётны і лётна-тэхнічны склад паспяхова асвоілі дадзеную мадэрнізацыю, рыхтуем малады лётны склад і выконваем задачы баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне на дадзеных машынах“, — паведаміў Рачкоў.
Аб прыбыцці ў Беларусь першай партыі знішчальнікаў Су-30СМ2 паведамлялася 27 траўня. Тады камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч заявіў, што сёлета Беларусь атрымае яшчэ адну партыю Су-30см2.

- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаУведзены з-за вайны супраць Украіны мараторый на супрацоўніцтва з РФ і Беларуссю ў галіне навуковых даследаванняў застаецца ў моцы — урад ФРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа 30 гадоў плошча лясоў у Беларусі павялічылася на 1 га, імі пакрыта 47% тэрыторыі краіны — даныя МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВызваленне палітвязняў і зніжэнне рэпрэсій — гэта "розныя трэкі", лічыць эксперт БХК ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+