Прызначаны амбасадар Беларусі ў Чарнагорыі — краіне, якая прэтэндуе на ўступленне ў ЕС

20 лістапада, Позірк. Сяргей Маліноўскі прызначаны амбасадарам Беларусі ў Чарнагорыі па сумяшчальніцтве, адпаведнае рашэнне прыняў 20 лістапада Аляксандр Лукашэнка.
Гэта новая зона адказнасці для дыпламата, які ўжо з’яўляецца амбасадарам у Сербіі і Паўночнай Македоніі па сумяшчальніцтве.
Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, палітык таксама прызначыў амбасадарам Беларусі ў Эфіопіі па сумяшчальніцтве Дзмітрыя Красоўскага, які ўжо ўзначальвае дыпламатычную місію ў Кеніі, адказвае за інтарэсы Мінска ва Угандзе па сумяшчальніцтве, а таксама з’яўляецца пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Афрыканскім саюзе, у праграмах ААН — па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) і населеных пунктах (ААН-Хабітат).
Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне генеральным консулам Беларусі ў Шанхаі (Кітай) Аляксандра Шаўчэнкі, у Алматы (Казахстан) — Дзяніса Мялешкіна.
Беларусь усталявала дыпламатычныя стасункі з Чарнагорыяй у жніўні 2006 года — праз два месяцы пасля таго, як гэтая краіна абвясціла поўную незалежнасць ад Дзяржаўнага саюза Сербіі і Чарнагорыі.
У 2010 годзе Чарнагорыя атрымала статус дзяржавы — кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз. Падгорыца, што імкнецца ў гэтае аб’яднанне, рэгулярна далучаецца да санкцый, якія ЕС уводзіць у дачыненні да Беларусі.
Беларускія ўлады ў 2022 годзе ўнеслі Чарнагорыю ў спіс “недружалюбных краін”.
У верасні 2025 года Чарнагорыя была сярод 38 краін — членаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, што выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі Мінск вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
