Долар і юань падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня

16 сакавіка, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 сакавіка 2026 года.
Курс долара вырас да 2,9463 рубля (+0,45%; +0,0131), юаня — да 4,3059 за 10 (+0,13%; +0,0058).
Каціроўка еўра знізілася да 3,3617 (-0,02%; -0,0008), расійскага рубля — да 3,6709 за 100 (-0,71%; -0,0263).
На мінулым працоўным тыдні (9–13 сакавіка) курс долара вырас на 0,25% (з 2,9259 да 2,9332), юаня — на 0,81% (з 4,2657 да 4,3001 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 0,69% (з 3,723 да 3,6972 за 100), еўра — на 0,86% (з 3,3918 да 3,3625).
Беларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР у патанненні долара ў 2026 годзе, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 28 лютага 2026-га.
За два месяцы афіцыйны курс амерыканскай валюты знізіўся на 1,74% (з 2,9027 да 2,8523 рубля).
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



