Ютуб-канал СТБ мог быць выдалены пасля скаргі заснавальніка Беларускага расследавальніцкага цэнтра на раскрыццё яго персанальных звестак і пагрозы

3 красавіка, Позірк. Ютуб-канал беларускага тэлеканала СТВ мог быць выдалены пасля скаргі заснавальніка Беларускага расследавальніцкага цэнтра (БРЦ) Станіслава Івашкевіча на раскрыццё персанальных даных і пагрозы на яго адрас у праграме “Без прыкрыцця“.
Яе вядзе Раман Пратасевіч, які пайшоў на супрацоўніцтва з рэжымам. 2 красавіка Пратасевіч, названы Аляксандрам Лукашэнкам агентам ягоных спецслужбаў, выпусціў сюжэт пра БРЦ, які “стаіць за санкцыйным канвеерам“ і праводзіць “антыбеларускую палітыку”.
Як паведаміў “Позірку“ Івашкевіч, у другой палове дня 3 красавіка ён накіраваў ліст адміністрацыі відэахостынгу, у якім папрасіў прыняць меры ў дачыненні да запісу гэтай перадачы і ютуб-канала, які яе размясціў.
Журналіст падкрэсліў, што кантэкст, у якім былі раскрытыя яго асабістыя даныя, можа быць вытлумачаны як заклік да гвалту ў дачыненні да яго.
Івашкевіч прыводзіць словы вядоўцы, які называе нумар ягонага тэлефона і хатні адрас у Варшаве, а таксама паказвае шлях да кватэры.
“Паколькі астатняя частка гэтага відэа ўтрымлівае абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе на мой адрас і ў тым, што я вінаваты ў прычыненні эканамічнай шкоды людзям у Беларусі, я ўспрымаю гэта відэа як указанне на ўчыненне злачынства супраць мяне шляхам прадастаўлення маіх асабістых дадзеных для гэтай мэты“, — напісаў Івашкевіч.
Паводле слоў журналіста, з адміністрацыі “Ютуба“ ён не атрымаў адказу, аднак не выключыў, што відэахостынг заблакаваў канал СТБ пасля яго звароту.
Увечары 3 красавіка прапагандысцкія каналы масава паведамілі аб выдаленні ютуб-пляцовак агенцтва БелТА, тэлеканалаў СТБ і АНТ.
Міністэрства інфармацыі заявіла, што “негатыўна ацэньвае гэты недружалюбны і беспадстаўны крок і пакідае за сабой права на прыняцце неабходных мер рэагавання”.
Тыднем раней, 26 сакавіка, Пратасевіч публічна раскрываў персанальныя даныя грамадзян, якія ўдзельнічалі ў святкаванні Дня Волі ў Вільнюсе альбо апынуліся побач з месцам правядзення мерапрыемства.
3 красавіка БРЦ быў паўторна ўключаны ў спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, які вядуць КДБ і МУС.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства



