Польская паліцыя затрымала беларуса Яна Маркава — арганізатара мітынгу да гадавіны выбараў-2020 ва Уроцлаве

Фота: старонка Віталя Гуляка ў "Фэйсбуку"
9 жніўня, Позірк. Пра затрыманне ва Уроцлаве беларуса Яна Маркава паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” грамадскі актывіст Віталь Гуляк.
Маркава ён назваў арганізатарам мітынгу ва Уроцлаве, прымеркаванага да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Паводле слоў Гуляка, паліцэйскія звезлі Маркава на аўтамабілі.
Прычыны невядомыя.
Мерапрыемства пры гэтым спынена не было.
Маркаў — актывіст беларускай дыяспары ва Уроцлаве, прадстаўнік ініцыятыў “Беларускае аб’яднанне салідарнасці”, “Суполка беларусаў Уроцлава”.
Масавыя акцыі да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года праходзяць 9 жніўня ў розных краінах, у прыватнасці, у буйных гарадах Польшчы. На вечар запланаваны мітынг у Варшаве з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сіл.
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Цікавасць да канферэнцыі "Новая Беларусь" вызначае нашу суб'ектнасцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



