Мінск 05:05

У Беларусі пачалася трэніроўка па прымяненні войскаў “з улікам прагнозу развіцця сітуацыі” ў Еўропе

Фота мае ілюстрацыйны характар
Крыніца: прэс-служба Міністэрства абароны

23 студзеня, Позірк. Сумесная штабная трэніроўка Узброеных сіл (УС) праходзіць 23–26 студзеня на стацыянарных пунктах упраўлення УС, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Дзеяннямі кіруе начальнік Генеральнага штаба УС — першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч.

“Падчас трэніроўкі будуць адпрацаваныя пытанні планавання прымянення войскаў у адпаведнасці з вучэбнай абстаноўкай, распрацаванай з улікам прагнозу развіцця сітуацыі на Еўрапейскім кантыненце, а таксама досведу прымянення ваеннай сілы ў сучасных умовах”, — гаворыцца ў паведамленні.

У папярэдні раз Мінабароны паведамляла пра падобную трэніроўку на стацыянарных пунктах кіравання УС, але без згадвання нейкай сітуацыі ў Еўропе 14 снежня 2021 года — за 72 дні да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, на пачатку якога была выкарыстоўвалася беларуская тэрыторыя.

Цяперашняя трэніроўка УС праходзіць на фоне распачатых напярэдадні маштабных вучэнняў Паўночнаатлантычнага альянсу Steadfast Defender (“Стойкі абаронца”), у якіх да канца траўня будзе задзейнічана каля 90 тыс. чалавек. Згодна з інфармацыяй СМІ, у аснове сцэнарыя манеўраў ляжыць патэнцыйная сітуацыя нападу Расіі на тэрыторыю краін НАТО. Апошні раз параўнальныя паводле маштабу вучэнні праводзіліся ў 1988 годзе.

Напад на любую саюзную дзяржаву будзе лічыцца нападам на Беларусь — прадстаўнік Генштаба

21 студзеня, Позірк. У выпадку ўцягвання ў ваенныя канфлікты, якія класіфікуюцца ваеннай дактрынай Беларусі (ВД), як "міждзяржаўныя і міжкааліцыйныя", афіцыйны Мінск "будзе вымушаны ў іх удзельнічаць і прымяняць ваенную сілу", заявіў 21 студзеня ў эфіры СТБ начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генеральнага …

Беларускія вайскоўцы выправіліся ў РФ пераймаць досвед вайны ва Украіне

15 студзеня, Позірк. Беларускія вайскоўцы "пройдуць навучанне" на тэрыторыі Расіі, паведаміла 15 студзеня прэс-служба Міністэрства абароны. "Падчас заняткаў акцэнт будзе зроблены на досвед, набыты Узброенымі сіламі Расіі ў ходзе вядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі", — гаворыцца ў паведамленні. Тэрмінам "спецыяльная ваенная аперацыя" расійскія …
Падзяліцца: