Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек, усяго іх у Беларусі 1.406

28 сакавіка, Позірк. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек, усяго іх у Беларусі 1.406, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У спіс палітвязняў уключаныя: асуджаны паводле арт. 3611 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) і 2901 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) Алег Дзегцярэнка; узятыя пад варту Аляксандр Марчанка — арт. 3611; Наталля Гаўрон, Алена Тоцкая, Алёна Дземянчук, Алеся Сяргеенка, Юлія Краўцова — арт. 3612 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Адпаведную заяву, акрамя “Вясны”, падпісалі Lawtrend, Human Constanta, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт; Беларуская асацыяцыя журналістаў.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



