МУС дадало ў спіс “экстрэмістаў” яшчэ 18 чалавек

29 сакавіка, Позірк. У спіс “экстрэмістаў” дададзена яшчэ 18 чалавек — зараз у ім 3.932 прозвішчы, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Пералік папоўнілі палітвязні былы вайсковец 32-гадовы Павел Кучынскі (асуджаны паводле васьмі артыкулаў КК), 31-гадовы Чэслаў Канановіч (асуджаны паводле арт. 3613 КК — удзел або падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы), 51- летняя Надзея Лапцёнак (пяць артыкулаў КК).
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Цягам пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржслужбе, карыстацца зброяй.
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства

