Каталіцызм фарміруе ў беларускім грамадстве атмасферу ўзаемапавагі, заяўляе Лукашэнка
31 сакавіка, Позірк. “Каталіцкая канфесія адыгрывае значную ролю ў стварэнні непаўторнай беларускай культуры, фарміраванні ў грамадстве атмасферы добразычлівасці, узаемапавагі, чулага стаўлення адзін да аднаго”, — гаворыцца ў апублікаваным прэс-службай віншаванні Аляксандра Лукашэнкі мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму Іосіфу Станеўскаму з нагоды Вялікадня.
Ён “шчыра пажадаў”, каб “Божая мілата” падтрымлівала арцыбіскупа, давала яму “духоўную моц, здароўе і сілы ў самаадданым служэнні людзям”.
У віншаванні хрысціян Лукашэнка заявіў, што Вялікдзень “нясе ў сабе глыбокі сэнс веры ў вечныя ідэалы дабра і справядлівасці”.
“Уваскрасенне Хрыстова аб’ядноўвае нас вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцяў, звяртае да спрадвечных якасцей беларускага народа: самаахвяравання, брацкай узаемадапамогі і імкнення служыць роднай зямлі”, — адзначыў віншавальнік.
Уваскрасенне Хрыстова, або Вялікдзень католікі, грэка-католікі і пратэстанты адзначаюць 31 сакавіка.
У велікодным пасланні Станеўскі адзначыў, што ўваскрасенне Хрыста з’яўляецца адказам на пытанне, у чым сэнс існавання чалавека.
“Гасподзь не робіць нас рабамі, менавіта ён стварыў нас свабоднымі, — падкрэсліў каталіцкі іерарх. — Ён ні да чаго не прымушае нас. Бог чакае ад нас, хрысціян, такога жыцця, каб мы былі соллю, якая надае густ, каб былі такім святлом, у якім людзі ўбачаць добрую вестку аб бязмежнай Божай любові і яго міласэрнасці”.
Каталіцызм — другая па колькасці паслядоўнікаў хрысціянская канфесія ў Беларусі. У краіне каля 1,5 млн католікоў, у тым ліку больш за 10 тыс. грэка-католікоў.
Рымска-каталіцкі Касцёл у Беларусі прадстаўлены трыма дыяцэзіямі-Гродзенскай, Віцебскай і Пінскай, а таксама Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй (на пачатак 2023 года налічваў 500 прыходаў, 526 дзеючых і 28 будуемых храмаў).
Беларуская грэка-каталіцкая царква складаецца з 16 супольнасцяў, якія маюць 5 культавых будынкаў.
У краіне налічваецца некалькі сотняў тысяч пратэстантаў. На пачатак 2023 года існавала 1.040 абшчын трынаццаці дэнамінацый, прадстаўленых 21 аб’яднаннем.
Лукашэнка павіншаваў вернікаў на фоне палітычных рэпрэсій, якія працягваюцца ў Беларусі, ахвярамі якіх становяцца і нелаяльныя святары, у тым ліку каталіцкія.
Незадаволенасць пазіцыяй святароў падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Лукашэнка выказаў, у прыватнасці, у чэрвені 2021 года, наведваючы Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр: “Спачатку бліцкрыг (так ён называў выхад грамадзян на вуліцу пасля абвяшчэння вынікаў і сутыкненні з сілавікамі ў першыя дні. — “Позірк”.), які не атрымаўся, затым падлашчванне з народам (кветачкі і іншыя блюзнерствы). На жаль, і храмы былі падлучаныя да гэтага. Была спроба падключыць амаль усе каталіцкія, і многія паддаліся на гэта. І ў нас сярод праваслаўных былі пэўныя хістанні”.
З пачатку палітычнага крызісу ў 2020 годзе ўлады запалохваюць, затрымліваюць і пагражаюць рэлігійным лідарам і супольнасцям, абшчыны становяцца аб’ектам распальвання нянавісці і паклёпу з боку дзяржаўнай прапаганды, гаворыцца ў матэрыялах ініцыятывы “Хрысціянская візія”, перададзеных спецдакладчыцы ААН па Беларусі Анаіс Марэн у лютым 2024 года.
Паводле звестак ініцыятывы, з верасня 2020 года 19 праваслаўных, 25 рымска-каталіцкіх, 5 грэка-каталіцкіх, 25 пратэстанцкіх святароў, пастараў і служыцеляў падвергліся ператрусам, затрыманням, судам, арыштам, крымінальным пераследам, штрафам, катаванням і пагрозам.
Не менш за 10 каталіцкіх святароў затрымана ў Беларусі ў 2023 годзе. Такія дадзеныя прыводзіць міжнародная дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Дапамога царкве ў патрэбе”.
Пасля пажару ў ноч на 26 верасня 2022 года, які пашкодзіў, паводле афіцыйнай інфармацыі, маёмасць на плошчы каля 20 кв.м, зачынены на рэканструкцыю касцёл Св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску — адзін з найбуйнейшых і самых знакавых каталіцкіх храмаў Беларусі.
Насуперак абяцанням уладаў рэканструкцыя Чырвонага касцёла так і не пачалася — katolik.life
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваУ Польшчы навучаецца больш за 30 тыс. беларускіх дзяцей — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала нелегальна трапіць тры мігранты, з пачатку года — 79Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2024 годзе найбольш запыленымі гарадамі былі Гомель, Брэст і ЖлобінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваЗа ўвесь перыяд метэаназіранняў у Беларусі зафіксавана каля 30 смерчаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваБелгідрамет: 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Зараз не трэба ісці на барыкады, але будзе момант, калі кожны ўздыме ў сабе пачуцці і адчуванні, што былі ў 2020-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПольшча апублікуе інструкцыі для ахвочых займацца бізнесам беларусаў — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСтрахоўшчыкі за 11 месяцаў 2024 года сабралі ў гадавым вымярэнні на 17,9% больш унёскаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСкасаванне абмежавання па памеры пенсій закране каля 110 тыс. працоўных пенсіянераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка