Выбаркам КР можа перагледзець выключэнне Коўшык са спіса “Еўрапейскага выбару”
27 красавіка, Позірк. Рашэнне выключыць Аліну Коўшык са спіса групы “Еўрапейскі выбар”, якая балатуецца ў трэці склад Каардынацыйнай рады (КР), можа быць перагледжанае, калі палітык перадасць выбарчай камісіі дадатковыя даныя.
Выбаркам КР 27 красавіка паведаміў, што накіраваў прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Коўшык адказ на яе скаргу з абгрунтаваннем раней прынятага рашэння выключыць яе са спісу, а таксама “пытанні, адказы на якія неабходныя для працэсу перагляду гэтага рашэння”.
Якія канкрэтна даныя запытаныя, камісія не паведамляе.
Коўшык была выключана са спісу “Еўрапейскага выбару” на падставе рашэння выбаркама КР 25 красавіка. Прадстаўніца АПК заявіла, што гэта было зроблена з “фармальнай і нават фармалісцкай” прычыны — у дакументах у яе падвойнае прозвішча, а ў спісе фігуравала толькі адно. Яна адзначыла, што не карыстаецца другім прозвішчам, падкрэсліўшы, што яе пазначэнне “будзе ўплываць на вынік галасавання”: “Беларусы мяне не ведаюць пад гэтым падвойным прозвішчам”.
Лідар спісу старшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі звярнуўся да выбаркаму з просьбай вярнуць Коўшык у спіс кандыдатаў. У яе падтрымку таксама выступіла кааліцыя “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” (лідары спісу — намеснік кіраўніка АПК Павел Латушка і яго намеснік па кадравых пытаннях, кіраўнік руху Юрась Губарэвіч).
У спіс “Еўрапейскага выбару” уваходзіць 34 кандыдаты. На этапе падачы дакументаў у ім было 37 чалавек.
Да ўдзелу ў выбарах дапушчана 12 спісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў.
Выбары ў Каардынацыйную раду пачнуцца 25 траўня і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 траўня. Першае паседжанне КР трэцяга склікання чакаецца 15 чэрвеня.
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка