Лукашэнка, які хваліў Гітлера, абвінаваціў у нацызме Захад
9 траўня, Позірк. Крытыцы Захаду і заклікам не дапусціць новай сусветнай вайны прысвяціў Аляксандр Лукашэнка значную частку сваёй прамовы 9 траўня ля абеліска на плошчы Перамогі ў Мінску.
“Мы прыходзім сюды, каб не паўтарылася страшнае мінулае, — заявіў ён (на падставе відэатрансляцыі праўладных рэсурсаў). — Забудзем гэтае мінулае, перастанем прыходзіць да помнікаў — яно прыйдзе да нас. Памятайце, чалавецтвам зроблена выснова: як ты ставішся да памяці сваіх продкаў, асабліва тых, хто падарыў табе жыццё і свабоду, так і да цябе будучыя пакаленні будуць ставіцца. Мы не вечныя, мы смяротныя”.
Лукашэнка заклікаў “прыходзіць да помнікаў, да вечнага агню, ціха і спакойна, без усялякай арганізаванасці, можна без кветак”: “Узгадайце і кланяйцеся тым, хто падарыў нам свабоду, калі мы не хочам ваяваць”.
Паводле яго слоў, перамога ў Вялікай Айчыннай вайне з’яўляецца “галоўным і ключавым момантам у гісторыі адраджэння і станаўлення беларускай нацыі”.
“Беларусі патрэбны мір — заўтра, праз год, заўсёды, — сказаў ён. — Нам важна выдужаць і не даць сябе ўцягнуць у канфлікт. Час выбраў нас, каб мы збераглі незалежнасць нашай зямлі і ўсё створанае многімі пакаленнямі да нас. Усё, чым мы разам ганарымся і захапляемся. Для гэтага развіваем эканоміку, умацоўваем абарону і выхоўваем моладзь патрыётамі”.
Лукашэнка сцвярджае, што травень 1945 года “прынёс чалавецтву бясцэнны мір”, але “яго каштоўнасць не ўсім спадабалася”.
“Нашыя былыя саюзнікі ў ролі аднаасобных пераможцаў гітлераўскай Германіі бачылі толькі сябе, — заявіў ён. — Як і на пачатку 1940-х, Захад гатовы на здзелку з любым злом, каб захаваць панаванне. Жахлівы досвед апалагетаў зрынутага Трэцяга рэйха ўжо знайшоў там сваіх паслядоўнікаў, атрымаў новае прачытанне і прыгожую абгортку”.
“Нацысты нашых дзён ужо не ходзяць у ботах і чорных кашулях, а дзейнічаюць значна танчэй і дасканалей. Без усялякага сораму ў Еўропе славяць і вітаюць эсэсаўцаў і нацыяналістаў усіх масцяў, ім апладуюць стоячы кіраўнікі дзяржаў, забыўшы вынікі Нюрнбергскага працэсу. Без аглядкі на гісторыю, мараль і права яны зноў пачалі нацкоўваць краіны і народы. Дзеля гэтага рэанімавалі ідэі і метады нацыстаў. Дыялог і супраца адхіляюцца з парога, а ў аснову ўсяго ставіцца матэрыяльная выгада, багацце”, — сказаў Лукашэнка. Прыкладам таго, на яго думку, з’яўляюцца “падзеі ва Украіне, Сірыі, сектары Газа і іншых гарачых кропках планеты”.
Сёння людзей “зноў хочуць саштурхнуць у тую ж прорву”, заявіў Лукашэнка, заклікаўшы згуртавацца і “зрабіць усё, каб не дапусціць трэцяй сусветнай вайны”. У адваротным выпадку, паводле яго слоў, “ядзерны апакаліпсіс немінучы”.
“Чалавецтва ў сваёй гісторыі аднойчы ўжо здолела аб’яднацца супраць усеагульнага зла, гэта прывяло да перамогі, — сказаў ён. — Тады мы разбурылі фашызм, таму што былі разам — рускія і беларусы, украінцы і казахі, літоўцы і ўзбекі, малдаване і таджыкі — усе народы вялікай савецкай краіны. Супраць гітлераўскай арды з намі ваявалі дзясяткі іншых народаў свету, у тым ліку Еўропы і Злучаных Штатаў. І мы гэтага не забылі. У нас добрая памяць, у адрозненне ад іх”.
Лукашэнка назваў “памяць і праўду” шчытом на шляху “ўцаравання ў свеце хаосу і ідэй перавагі”, тым, што дае “імунітэт супраць ілжывых ідэй і схаваных маніпуляцый”.
“Мы не сталі на калені перад ворагамі тады і не маем намеру схіляць галаву перад імі сёння, — сказаў ён. — Вайна навучыла беларусаў свята берагчы родную зямлю, абараняць яе коштам уласнага жыцця і захоўваць памяць пра подзвіг продкаў. Мы не дапусцім паўтарэння таго, што бачылі і перажылі яны”.
“Знешнія выклікі і спробы ціску на нашу краіну прывялі толькі да аднаго — Беларусь стала мацнейшай. Мы зробім усё, каб ні ў каго нават думкі не ўзнікла праверыць гэта на справе”, — заявіў спікер.
Аляксандр Лукашэнка і яго прапагандысцкі апарат многія гады прыраўноўваюць сваіх апанентаў да памагатых гітлераўцаў. Між тым у 1995 годзе ў інтэрв’ю нямецкай газеце “Хандэльсблат” Лукашэнка станоўча выказаўся пра Адольфа Гітлера, з якім, на яго думку, было звязана “не ўсё толькі дрэннае”.
“У свой час Германія была паднятая з руін дзякуючы вельмі жорсткай уладзе. Не ўсё толькі дрэннае было звязана ў Германіі з вядомым Адольфам Гітлерам… Нямецкі парадак фармаваўся стагоддзямі, пры Гітлеры гэтае фармаванне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта”, — сказаў Лукашэнка.
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаНа долю 0,4% індывідуальных прадпрымальнікаў прыпадае палова ўсіх падатковых плацяжоў ІП у бюджэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 30 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю ад пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+