Латушка заклікаў Польшчу закрыць мяжу з Беларуссю для тавараў, але не грамадзян

22 чэрвеня, Позірк. Закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю для тавараў, але не грамадзян заклікаў Польшчу намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, член Каардынацыйнай рады Павел Латушка.
Такім чынам палітык адрэагаваў на заяву польскага міністра замежных справаў Радаслава Сікорскага пра тое, што Варшава разглядае магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю.
“Мы падтрымліваем пазіцыю польскага ўрада і таксама выступаем за неабходнасць закрыцця ўсіх таварных пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю”, — адзначыў Латушка.
Паводле яго слоў, гэты крок патрэбны, каб прымусіць Аляксандра Лукашэнку “адмовіцца ад падтрымкі вайны супраць Украіны, рэпрэсій у дачыненні да беларускага народа”, змусіць яго “спыніць гібрыдную вайну з выкарыстаннем нелегальных мігрантаў у дачыненні да Польшчы і іншых суседзяў — членаў Еўрапейскага саюза”.
“Адначасова мы выступаем за тое, каб працягвалі дзейнічаць пасажырскія пункты пропуску — для грамадзян Беларусі — для таго, каб захаваць магчымасць камунікацыі, зносін беларусаў з Еўропай, Еўрапейскім саюзам”, — дадаў палітык.

Зараз на мяжы працуе два пункты пропуску: для пасажырскіх перавозак — Цярэспаль (з беларускага боку — Брэст), для грузавых — Кукурыкі (Казловічы).
Рух у аўтамабільным пункце пропуску Кузніца-Беластоцкая (Брузгі) быў спынены на нявызначаны тэрмін 9 лістапада 2021 года, Баброўнікі (Бераставіца) — 10 лютага 2023-га (пасля асуджэння рэжымам Аляксандра Лукашэнкі журналіста, актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Анджэя Пачобута на 8 гадоў пазбаўлення волі па палітычна матываванай справе).
Міграцыйны крызіс, які цягнецца з вясны 2021 года, Варшава, Рыга і Вільнюс называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве. Ад пачатку гэтага года суседнія краіны ЕС спынілі 22,1 тыс. спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі, у тым ліку Польшча —19,3 тыс.
6 чэрвеня стала вядома пра смерць польскага вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітака, параненага нажом 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, вайсковец зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы распачала дзеянне буферная зона. Паводле інфармацыі МУС Польшчы, дзякуючы ёй колькасць спробаў парушэння мяжы скарацілася прыкладна на траціну.
Дуда абмяркуе з Сі Цзіньпінам праблемы праз крызіс на мяжы Польшчы і Беларусі

- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка