Медыкам, якія пацярпелі ў лютым ад нападу пацыента з сякерай, выплацяць па 1,3 тыс. рублёў

11 ліпеня, Позірк. Медыкам, якія пацярпелі ў выніку нападу пацыента з сякерай сёлета ў лютым, выплацяць па 1,3 тыс. рублёў (каля 366 еўра), вынікае з паведамлення Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя (БПРАЗ).
Адпаведнае рашэнне 10 ліпеня прыняў прэзідыум рэспубліканскага камітэта БПРАЗ. На аднаразовую выплату двум фельчарам мінскай брыгады хуткай дапамогі выкарыстаюць частку сродкаў прафсаюзнага фонду абароны.
Гэты фонд аказвае дапамогу медыкам “пры супрацьпраўных дзеянні ў дачыненні да іх падчас выканання службовых абавязкаў”, а таксама “пры дапушчэнні прафесійнай памылкі, не звязанай з нядбайным або халатным выкананнем службовых абавязкаў”. За 2,5 года выплачана агулам 16 тыс. рублёў.
Паводле інфармацыі прафсаюза, расследаванне лютаўскага нападу пацыента з псіхічным расстройствам на медыкаў завершанае.
10 лютага спецбрыгаду па перавозцы пацыентаў з псіхічнымі парушэннямі выклікалі ў адзін з прыватных дамоў на вул. Пржэвальскага ў паўднёва-ўсходняй частцы сталіцы да 33-гадовага пацыента.
На выклік прыбылі фельчары — 42-гадовы Сяргей Савельеў і 30-гадовы Глеб Чарнякоў. Медыкі папрасілі пацыента прайсці за імі, ён паслухаўся. Аднак у пэўны момант мужчына ўдарыў сякерай Чарнякова, а пасля і Савельева, які выцягваў свайго калегу. Фельчараў у стане сярэдняй ступені цяжкасці шпіталізавалі.
Другая брыгада хуткай дапамогі, выкліканая бацькам пацыента, прыехала з міліцыяй.
23 лютага нападніка ўзялі пад варту ў рамках крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 14 і п. 1 ч. 2 арт. 139 КК (замах на забойства дзвюх асоб).
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



