Беларускі ПЭН заклікаў улады Грузіі абараніць правы пратэстоўцаў

5 снежня, Позірк. Беларускі ПЭН далучыўся да заявы PEN International аб пераследзе журналістаў і мірных пратэстоўцаў у Грузіі і заклікаў улады краіны абараніць правы дэманстрантаў.
PEN International і ПЭН Грузіі выступілі з заявай, у якой заклікалі ўлады краіны неадкладна спыніць жорсткі пераслед дэманстрантаў і цалкам захаваць права на свабоду слова і мірныя сходы.
“Паколькі пратэсты па ўсёй краіне працягваюць сустракацца з гвалтам з боку паліцыі, PEN International і ПЭН Грузіі заклікаюць да неадкладнага, бесстаронняга і дбайнага расследавання ўсіх выпадкаў ужывання сілы і прыцягнення да адказнасці за незаконнае ужывання сілы паліцыяй, у тым ліку катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання. Усе затрыманыя толькі за мірны пратэст павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя”, — гаворыцца ў заяве міжнароднай арганізацыі.
Беларускі ПЭН падтрымаў гэты зварот і заявіў, што “няспынны ціск грузінскіх праваахоўных органаў на мірных пратэстоўцаў і журналістаў, у тым ліку жорсткае збіццё і адвольныя арышты, выклікае сур’ёзную занепакоенасць”.
“Мы заклікаем улады абараніць правы пратэстоўцаў, гарантаваць бяспечнае асяроддзе для прадстаўнікоў прэсы, якое дасць ім працаваць, і прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у катаваннях і іншых відах жорсткага абыходжання”, — гаворыцца ў заяве Беларускага ПЭНа.
Грузінская апазіцыя аспрэчвае афіцыйныя вынікі кастрычніцкіх парламенцкіх выбараў, паводле якіх больш за палову месцаў зноў атрымала кіроўная партыя “Грузінская мара” прарасійскага мільярдэра Бідзіны (Барыса) Іванішвілі.
Пратэсты ўспыхнулі ў краіне з новай сілай 28 лістапада пасля заявы прэм’ер-міністра (апазіцыя называе яго “так званым прэм’ер-міністрам” і “прэм’ер-міністрам “Грузінскай мары”) Іраклія Кабахідзэ аб замарожванні да 2028 года перамоваў аб уступленні Грузіі ў Еўрасаюз і адмове ад любых бюджэтных грантаў ЕС.
За тыдзень пратэстаў па адміністрацыйных артыкулах затрымана больш за 300 чалавек, па крымінальных — 18.
Раніцай 30 лістапада быў затрыманы 25-гадовы грамадзянін Беларусі Яўген Муравіцкі, які ўтрымліваўся двое сутак у СІЗА і быў адпушчаны з абавязацельствам прыбыць 3 снежня ў Дэпартамент міграцыі. Каб пазбегнуць дэпартацыі (можа быць добраахвотнай або прымусовай) ён падаў заяўку на прытулак.


- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе знізіўся на 2,1%, з пачатку 2025 года — на 16,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на мяжы Беларусі і ЕС у лістападзе быў адным з самых нізкіх у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП зніжаецца другі квартал запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЛюдзі з інваліднасцю складаюць 6% насельніцтва Беларусі — Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 снежня 2025 года — 30 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

