143 пасажыры “Белавія” не могуць вылецець з Санкт-Пецярбурга ў Мінск з-за дрэннага надвор’я
12 студзеня, Позірк. Пра “складанае становішча” пасажыраў рэйса В2 942 Санкт-Пецярбург — Мінск паведаміла 12 студзеня прэс-служба авіякампаніі “Белавія”.
Вылет самалёта па раскладзе ў 10.30 “аказаўся немагчымы” праз складаную метэаралагічную абстаноўку, таму рэйс быў аб’яднаны з іншым — B2 940 (час адпраўлення — 15.15), адзначае нацыянальны перавозчык.
“Аднак праз збойную сітуацыю ў аэрапорце, якую супрацоўнікі Пулкава ліквідуюць на дадзены момант, сваёй чаргі на вылет чакаюць многія рэйсы. Сярод іх і рэйс “Белавія” B2 940″, — гаворыцца ў паведамленні.
На борце самалёта знаходзяцца 143 чалавекі, “прадстаўнікі авіякампаніі з імі на сувязі і вырашаюць пытанне з пагрузкай багажу”, адзначае “Белавія”.
“Пасажырам, якія былі вымушаныя затрымацца ў аэрапорце на некалькі гадзін, было прадастаўлена гарачае харчаванне і напоі. Авіякампанія шкадуе аб нязручнасцях, з якімі сутыкнуліся пасажыры, і прадпрымае ўсе намаганні, каб мінімізаваць дыскамфорт”, — падкрэслівае перавозчык.
“Белавія” пацвердзіла, што ранішні рэйс з Мінска B2 941 (вылет у 8.17) на падлёце да Санкт-Пецярбурга “быў вымушаны вярнуцца ў базавы аэрапорт Мінск у сувязі з немагчымасцю пасадкі ў Пулкава”.
Удакладняецца, што пазней пасажыры гэтага рэйса адправіліся ў Санкт-Пецярбург на іншым самалёце, ён прызямліўся ў Пулкава а 16.17.
12 студзеня аэрапорт Пулкава ў Санкт-Пецярбургу (Расія) паведаміў аб часовым прыпыненні прыёму і адпраўкі самалётаў праз складаныя умовы надвор’я. Адзначалася, што “на бягучы момант” у аэрапорце вядуцца работы па “ачыстцы ўзлётна-пасадачнай паласы ад снегу”.
“Аднаўленне палётаў чакаецца пасля нармалізацыі ўмоў надвор’я”, — гаварылася ў паведамленні.
11 і 12 студзеня ў Санкт-Пецярбургу ідзе снег, трымаецца мінусавая тэмпература. Згодна з прагнозам надвор’я, выпадзенне ападкаў спыніцца 13 студзеня.
Выданне “Фантанка” паведамляла, што Санкт-Пецярбург 12 студзеня “абнавіў максімум снежнага покрыва цяперашняй зімы”. Раніцай вышыня покрыва дасягнула 29 сантыметраў. Ранейшы максімум быў зафіксаваны 17 снежня — 20 см.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа літоўска-беларускай мяжы з'явіліся першыя ў новым годзе нелегальныя мігрантыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка