Рыжанкоў дамовіўся з кіраўніком МЗС РФ Лаўровым заставацца ў “сталым працоўным кантакце”

25 студзеня, Позірк. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 25 студзеня абмеркаваў па тэлефоне са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым “пытанні двухбаковай супрацы” і ўзаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, паведамляюць дзяржаўныя СМІ.
Сцвярджаецца, што суразмоўцы “спыніліся на актуальных тэмах глабальнага парадку дня і сітуацыі на Блізкім Усходзе”.
Міністры “дамовіліся працягваць знаходзіцца ў сталым працоўным кантакце па любых пытаннях у рэчышчы саюзніцкіх стасункаў Беларусі і Расіі”.
Размова адбылася напярэдадні асноўнага дня галасавання на мерапрыемстве, якое афіцыйны Мінск заве “прэзідэнцкімі выбарамі”. На момант публікацыі прэс-службы знешнепалітычных ведамстваў абедзвюх краін пра тэлефанаванне не паведамлялі.
6 снежня 2024 года ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін зацвердзілі Канцэпцыю бяспекі Саюзнай дзяржавы і падпісалі двухбаковы дагавор аб гарантыях бяспекі.
Прэзідэнт РФ паведаміў, што дагавор аб гарантыях бяспекі “вызначае ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы па забеспячэнні абароны, абарону суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу” дзвюх краін. Гаворка ў дакуменце сярод іншага ідзе пра “цэласнасць і недатыкальнасць тэрыторыі і знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы, прычым з задзейнічаннем усіх існых сіл і сродкаў”.
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТэмпы міграцыйнага прыросту насельніцтва Беларусі за апошнія шэсць гадоў знізіліся больш чым на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНатуральнае змяншэнне насельніцтва ў 2025 годзе было ў 1,9 раза больш, чым у 1995-м — першым поўным годзе кіравання Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


