Латушка заявіў аб спробах вярбоўкі спецслужбамі Мінска супрацоўнікаў НАУ і пагрозах

31 ліпеня, Позірк. 27 і 28 ліпеня зроблена сем спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) спецслужбамі Мінска, заявіў яго кіраўнік Павел Латушка на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 31 ліпеня.
“І гэтыя дзеянні працягваюцца да сённяшняга дня”, — сказаў ён.
“Паводле нашага аналізу, да гэтых дзеянняў датычныя наступныя структуры: КДБ, ГРУ Міністэрства абароны <…>, а таксама спецыяльнае падраздзяленне МУС, якое фактычна атрымала функцыі разведкі і называецца ГУБАЗіК”, — дадаў палітык.
“Для вярбоўкі выкарыстоўваюцца асабістыя паведамленні ў мэсэнджарах, адрасаваныя канкрэтным супрацоўнікам нашай каманды. [У іх] змяшчаецца інфармацыя і пагрозы ў дачыненні да 17 супрацоўнікаў НАУ. У гэтых СМС-паведамленнях змяшчаюцца наступныя пытанні <…>: “Усе маюць патрэбу ў грошах. Я прапаную табе супрацоўніцтва, за інфармацыю плачу тры тысячы. Ад першага выніку залежыць далейшая аплата. Перадай Латушку, што яму — <…> [канец]“, — працягнуў кіраўнік НАУ.
У камунікацыі, паводле яго, выкарыстоўваецца шантаж, спробы подкупу, фізічныя пагрозы, дыскрэдытацыя супрацоўнікаў, псіхалагічны ціск, прапануецца “пачаць жыццё з чыстага ліста і вярнуцца ў Беларусь у абмен на выкананне пэўных заданняў”.
Каманда НАУ і раней сутыкалася з падобнымі дзеяннямі з боку спецслужбаў, падкрэсліў Латушка: “Аднак апошнім часам мы назіраем сканцэнтраваны рост такіх спроб”.
Ён нагадаў аб нядаўнім прызнанні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) “тэрарыстычнай арганізацыяй” і ўнясенні часткі яго членаў у “спіс тэрарыстаў” — “за гэтым стаіць РФ сумесна з рэжымам Лукашэнкі”.
У арганізацыі спробы нападу на яго ў Варшаве 2 ліпеня Латушка таксама абвінаваціў спецслужбы Мінска і звярнуў увагу, што пасля гэтага “прапаганда рэжыму прапаноўвала” здзяйсняць падобныя дзеянні супраць актывістаў дэмсіл, “каб атрымаць права вяртання ў Беларусь”.
19 чэрвеня была зроблена спроба правядзення інтэрв’ю з Латушкам і дэмлідарам Святланай Ціханоўскай нібыта для “Новой газеты. Еўропа” з выкарыстаннем імя рэальнага журналіста, нагадаў палітык, заявіўшы аб датычнасці да гэтага расійскіх спецслужбаў.
“16 ліпеня ў беларускіх незалежных СМІ была апублікавана інфармацыя аб тым, што былы супрацоўнік МУС Беларусі, які знаходзіцца зараз у Польшчы, пагражаў забойствам Святлане Ціханоўскай і мне, — сказаў экс-дыпламат. — Такіх прыкладаў, на жаль, дзясяткі”.
“Менавіта апошнім часам я атрымліваю не толькі пагрозы фізічнай ліквідацыі, але і пагрозы аб тым, што “ўсё будзе спалена і знішчана”. Гэтыя пагрозы паступаюць як знутры сістэмы, так і ад калектыўнага КДБ, які пастаянна дасылае мне лісты на электронную пошту, а таксама ад людзей, якія прыязджаюць сюды”, — дадаў спікер.
Паводле інфармацыі “з дакладных крыніц” і згаданай карэспандэнцыі ў дачыненні да Латушкі, членаў НАУ і іншых прадстаўнікоў дэмсіл за мяжой рыхтуецца правакацыя, сказаў ён: “Выкарыстоўваюцца словы — і гэта цытата: “Пачынаецца ваша знішчэнне”. “Будзе не бомба, а бомбішча”, — гэта таксама цытата”.
“Калектыўны КДБ сцвярджае ў адпраўленым мне электронным лісце, што Лукашэнка асабіста паказаў гэтыя матэрыялы (якія рыхтуюцца для правакацыі. — “Позірк”.) і нават відэа спецпасланніку прэзідэнта ЗША Кіту Келагу падчас іх сустрэчы <…> [21 чэрвеня] у Мінску“, — заявіў палітык.
Ён звярнуўся да Лукашэнкі: “Ты высылаеш сюды бандытаў, папярэджваеш, даеш весткі з турмаў, што мяне замовілі забіць. І такіх інфармацый я атрымаў некалькі. Я хачу публічна заявіць: калі, не дай бог, нешта са мной здарыцца — гэта будзе тваіх рук справа“ (цытата дадзена ў арыгінале).
Нягледзячы на пагрозы, НАУ працягне “барацьбу за свабоду і дэмакратычныя змены ў Беларусі”, сказаў на заканчэнне яго кіраўнік.

Беларус, які напаў на Латушку, выправаджаны з Польшчы

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў ліпені вырас на 1,9%, з пачатку года — знізіўся на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць шосты месяц запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 12,3% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Рэжым Лукашэнкі ніколі не быў настолькі прыгатаваны да вайны, як сёння (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+