За апошнія сем гадоў колькасць школьнікаў у Беларусі павялічылася на 12%, студэнтаў — зменшылася на 32,2%
1 верасня, Позірк. У Беларусі за апошнія сем гадоў колькасць школьнікаў павялічылася, а студэнтаў — зменшылася, сведчыць праведзены аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Паводле звестак Белстата, колькасць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі на пачатак навучальнага года 2022/2023 складала 2.900 (на пачатак навучальнага года 2015/2016 — 3.230; -10,2%), у іх вучылася 1 млн 85,6 тыс.чалавек (969,1 тыс.; +12%), па выніках навучальнага года агульную базавую адукацыю атрымала 96,6 тыс. школьнікаў (89,7 тыс.; +7,7%), агульную сярэднюю — 53,7 тыс. (56,6 тыс.; -5,1%).
Колькасць устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі склала 170 супраць 206 сем гадоў таму (-17,5%), усяго навучэнцаў — 60,5 тыс. (72,2 тыс.; -16,6%), прынята навучэнцаў — 25,9 тыс. (33,7 тыс.; -23,1%), атрымала дыплом рабочых (служачых) — 22,6 тыс. (31,1 тыс.; -27,3%).
Колькасць устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі — 221 (231; -4,3%), усяго навучэнцаў — 108,9 тыс. (121,3 тыс.; -10,2%), прынята — 38,1 тыс. (38,9 тыс.; -2,1%), выпушчана спецыялістаў — 30,1 тыс. (39 тыс.; -22,8%).
Колькасць устаноў вышэйшай адукацыі-50 (52; -3,8%), усяго студэнтаў — 228 тыс. (336,4 тыс.; -32,2%), прынята — 54,3 тыс. (63,1 тыс.; -13,9%), выпушчана — 57,1 тыс. (78 тыс.; -26,8%).
Колькасць магістрантаў вырасла да 10,6 тыс. (10,2 тыс.; +3,9%), прынята — 5,6 тыс. (6,8 тыс.; -17,6%), выпушчана спецыялістаў з дыпломам магістра — 5,9 тыс. (4,5 тыс.; +31,1%).
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



