Паводле сцвярджэння міністра адукацыі, 40% школ у краіне — беларускамоўныя
2 верасня, Позірк. У краіне 40% школ — беларускамоўныя, заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец 2 верасня ў эфіры праграмы “Пытанне нумар адзін” на тэлеканале “Беларусь 1”.
“Напэўна, нехта скажа, што занадта вялікая лічба і нешта тут не так. Так, калі казаць пра колькасць дзяцей, якія вучацца ў гэтых 40% школ, гэта каля 10%. Чаму? Таму што гэта пераважна сельскія школы, у якіх традыцыйна праходзяць навучанне на беларускай мове”, — сказаў чыноўнік.
Паводле яго слоў, 1 верасня 2023 года навучанне пачалося ў 2.846 школах. Пры гэтым за тыдзень да пачатку навучальнага года Міністэрства адукацыі называла іншую лічбу — 2.865. Такім чынам, калі верыць інфармацыі Іванца пра адсотак беларускамоўных школ, у краіне іх павінна быць ад 1.138 да 1.146.
Згодна з данымі міністэрства, колькасць школьнікаў за год не змянілася. У мінулым навучальным годзе ў Беларусі іх налічвалася 1 млн 85,6 тыс. Такім чынам, калі яшчэ адно сцвярджэнне чыноўніка дакладнае, на беларускай мове ў краіне павінна вучыцца 108,56 тыс. школьнікаў.
Гл. таксама:
Латушка: Адукацыя ў руках дыктатара выкарыстоўваецца для распаўсюджання ідэалогіі
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



