Мінск 01:15

Усе асноўныя валюты падаражэлі на таргах 3 красавіка

Крыніца: unsplash.com

3 красавіка, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 красавіка.

Курс долара вырас да 3,2597 рубля (+0,0025, +0,08%), юаня — да 4,4798 рубля за 10 (+0,004, +0,09%), еўра — да 3,5071 (+0,0101, +0,3%), расійскага рубля — да 3,5186 за 100 (+0,0011, +0,03%).

На мінулым працоўным тыдні (25–29 сакавіка) курс долара вырас на 0,21% (з 3,2455 да 3,2523), юаня — на 0,01% (з 4,4584 да 4,4589 за 10), расійскага рубля — на 0,35% (з 3,5051 да 3,5174 за 100); еўра патаннеў на 0,14% (з 3,5145 да 3,5097).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — вырас на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе).

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: