Беларускія дыпламаты віталі вяртанне ізраільскіх закладнікаў з палону ХАМАС

13 кастрычніка, Позірк. Амбасада Беларусі ў Ізраілі вітае “доўгачаканае вяртанне ізраільскіх закладнікаў дадому пасля больш як двух гадоў палону”.
“Шчыра выказваем надзею на паслядоўнае выкананне ўсіх палажэнняў пагаднення, скіраваных на ўсталяванне трывалага і доўгатэрміновага міру, — адзначыла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” беларускае дыппрадстаўніцтва. — Спадзяёмся, што паспяховая рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей стане важным крокам да міру, устойлівага развіцця, аднаўлення і росквіту ва ўсім рэгіёне Блізкага Усходу”.
Паводле афіцыйных даных, у выніку ўварвання на тэрыторыю Ізраіля 7 кастрычніка 2023 года баевікі ваеннага крыла ХАМАС сярод іншага выкралі 251 чалавека. Да 13 кастрычніка было знойдзена мёртвымі, выратавана або вызвалена — пераважна ў рамках абмену з Ізраілем на палестынскіх зняволеных — 204 чалавекі.
27 выкрадзеных ужо няма ў жывых, іх целы ў ХАМАС. Астатнія 20 чалавек заставаліся ў палоне ў Газе, 13 кастрычніка іх перадаюць Ізраілю ў рамках здзелкі, заключанай пры пасярэдніцтве прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Паводле ўмоў гэтай здзелкі, на волю павінна выйсці каля 2 тыс. палестынскіх зняволеных, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах. У рамках гэтага працэсу Ізраіль спыніў ваенную аперацыю ў Газе.
Два гады таму адначасова з уварваннем з Газы пачаўся інтэнсіўны ракетны абстрэл ізраільскай тэрыторыі. У выніку тэрарыстычнага нападу ў Ізраілі загінула 1,2 тыс. чалавек з 37 краін, у тым ліку трое грамадзян Беларусі; пацярпела 7,3 тыс.
На атаку ХАМАС у 2023 годзе Ізраіль адказаў актыўнай ваеннай аперацыяй, у выніку якой было ліквідавана практычна ўсё кіраўніцтва руху. У той жа час маюцца шматлікія ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва. Міністэрства аховы здароўя Газы (структура ХАМАС) заяўляла пра амаль 62 тыс. забітых з пачатку вайны і каля 160 тыс. параненых. Паводле даных Мінздароўя Палестынскай аўтаноміі, якія ААН прызнае сапраўднымі, больш за 39% забітых у Газе — мужчыны прызыўнога ўзросту, 19% — жанчыны, 32% — непаўналетнія, больш за 8% — людзі сталага веку.
Летась у лістападзе Міжнародны крымінальны суд выдаў ордары на арышт прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і былога міністра абароны Ёава Галанта. Іх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці і ваенных злачынстваў у перыяд з 7 кастрычніка 2023 года па 20 траўня 2024 года.
МКС таксама выдаў ордар на арышт камандзіра ХАМАС Махамеда Дэйфа, які, як заяўлялі ізраільскія ўлады, быў забіты ў выніку авіяўдару ў Газе ў ліпені 2024-га.
Інтэнсіўнасць баявых дзеянняў у Газе істотна знізілася, пасля таго як у ноч на 4 кастрычніка 2025 года ХАМАС заявіў пра прыняцце (з агаворкамі) плана Трампа па ўрэгуляванні сітуацыі, а таксама пра гатоўнасць вызваліць усіх закладнікаў.

- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія пяць гадоў экспарт медыцынскага турызму, медпаслуг вырас у паўтара раза — кіраўнік Міністэрства аховы здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Беларусі ў першым паўгоддзі было выяўлена 69 фактаў забруджвання паверхневых вод — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка