Польскі прадпрымальнік аштрафаваны амаль на 5 млн еўра за продаж аўтамабіляў люкс-класа праз Беларусь у Расію
8 чэрвеня, Позірк. Штраф у памеры 20 млн злотых (больш за 4,7 млн еўра) наклала на польскага прадпрымальніка Сілезскае аддзяленне Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА) за парушэнне санкцый, уведзеных у сувязі з дзеяннямі Расіі, якія дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне.
Прадметам здзелак, за якія быў накладзены штраф, сталі 177 аўтамабіляў і адзін матацыкл агульным коштам больш за 19 млн еўра, прададзеныя праз Беларусь у Расію з 1 студзеня па 23 чэрвеня 2023 года.
Паведамляецца, што гандаль быў рознічным, транспартныя сродкі рэгістраваліся ў Расіі.
Пры гэтым да прадпрымальніка быў ужыты “максімальны памер санкцыі з-за маштабу схемы і яго дасведчанасці аб тым, што тавар у канчатковым выніку трапляе да расійскага кліента“.
Тлумачыцца, што ён парушыў забарону, указаную ў артыкуле 3h, пункт 1 Рэгламенту Савета (ЕС) № 833/2014 ад 31 ліпеня 2014 года, што тычыцца абмежавальных захадаў у сувязі з дзеяннямі Расеі, якія дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне.
Рэгламент забараняе продаж, пастаўку, перадачу або экспарт тавараў класа “люкс“ фізічным або юрыдычным асобам у Расіі.
Пра тое, што беларускія кампаніі працягваюць пастаўляць у РФ аўтамабілі прэміяльнага класа, нягледзячы існуючыя санкцыйныя абмежаванні, паведаміў сёлета ў сакавіку Беларускі расследавальніцкі цэнтр.
У чэрвені 2024 года ЕС пашырыў санкцыі ў дачыненні да Беларусі, распаўсюдзіўшы забарону ў тым ліку на прадметы раскошы, да якіх адносяцца і аўтамабілі люкс-класа. Аналагічная забарона на пастаўкі ў Расію дзейнічае з сярэдзіны сакавіка 2022 года, гэта значыць была ўведзеная практычна адразу пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі ва Украіне.
Летась 23 верасня Цэнтральнае следчае бюро паліцыі Польшчы паведаміла аб ліквідацыі арганізаванай злачыннай групы, якая пастаўляла аўтамабілі люкс-класа ў Беларусь і Расію ў абыход санкцый.

- ПалітыкаЛатвія 75 дзён запар фіксуе спробы незаконнай міграцыі з Беларусі, за першы тыдзень чэрвеня іх колькасць перавысіла 500Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 49 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках чатырох месяцаў Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС у вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года Беларусь была на 2-м месцы ў ЕАЭС паводле тэмпаў росту рэальнага заробку, год таму лідзіравалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
