Долар, еўра і юань істотна патаннелі на біржавых таргах 9 чэрвеня

9 чэрвеня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты істотна патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 чэрвеня.
Курс долара знізіўся да 2,7671 рубля (-1,37%; -0,0384), еўра — да 3,1824 (-1,94%; -0,0629), юаня — да 4,0827 за 10 (-1,1%; -0,0446).
Расійскі рубель падаражэў да 3,8581 за 100 (+0,59%; +0,0227).
На мінулым працоўным тыдні (1–5 чэрвеня) курс долара вырас на 2,06% (з 2,76 да 2,8169), еўра — на 1,94% (з 3,2109 да 3,2733); расійскага рубля — знізіўся на 0,73% (з 3,854 да 3,8259 за 100), юаня — на 0,1% (з 4,0544 да 4,0505 за 10).
Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты па выніках пяці месяцаў 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За гэты перыяд афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 4,93% (з 2,9027 да 2,7596 рубля). На першым месцы Расія — 9,21% (з 78,2267 да 71,0224 рубля), на трэцім — Арменія — 3,46% (з 381,36 да 368,18 драма). За імі ідуць Казахстан, дзе долар патаннеў на 3,31% (з 502,57 да 485,95 тэнге), Грузія — 0,96% (з 2,6951 да 2,6693 лары), Узбекістан — 0,23% (з 12.025,33 да 11.997,83 сума) і Таджыкістан — 0,05% (з 9,2513 да 9,24654 самані).
Амерыканская валюта стала даражэй ва Украіне — на 4,43% (з 42,3878 да 44,2653 грыўні), Малдове — на 3, 21% (з 16,7925 да 17,3317 лея), Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,90% (з 0,8511 да 0,8588 еўра) і Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія 75 дзён запар фіксуе спробы незаконнай міграцыі з Беларусі, за першы тыдзень чэрвеня іх колькасць перавысіла 500Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


