Сузаснавальнік арганізацыі беларускай дыяспары Аджарыі Яўген Гацак, якога не пусцілі ў Грузію, з сям’ёй пераехаў у Польшчу
29 траўня, BPN. Сузаснавальнік арганізацыі беларускай дыяспары Аджарыі Яўген Гацак, якога раней не пусцілі ў Грузію, з сям’ёй прыляцеў 28 траўня ў Польшчу. Яны плануюць застацца ў гэтай краіне, паведаміў BPN Гацак.
“Атрымалася ўсё амаль што па плане. Далі візы, і ўсёй сям’ёй мы прыляцелі ў Польшчу”, — сказаў BPN Яўген Гацак.
Актывіст лічыць, што калі нехта з рэлакантаў праяўляе грамадзянскую актыўнасць, з’яўляецца медыйнай персонай, такія людзі “не вельмі патрэбныя ў Грузіі”.
Гацака не пусцілі ў Грузію 25 красавіка пасля вяртання з так званага “візарана” — выезду з краіны для абнулення тэрміну бесперапыннага знаходжання ў ёй (364 дні). Памежнікі таксама адмовілі яму ў атрыманні палітычнага прытулку.
“Мы як дыяспара будзем дамагацца спынення падобнай практыкі “выкідвання” беларусаў з Грузіі. У тым ліку і для гэтага сустракаліся з дэпутатамі грузінскага парламента 15 траўня”, — пракаментаваў сітуацыю BPN праваабаронца, намеснік кіраўніка Беларускай дыяспары Аджарыі Раман Кісляк.
- ЭканомікаСума страхавых рэзерваў у 2,3 раза перавысіла суму страхавых выплат за апошнія тры гады — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПаводле прагнозаў цэнтра эпідэміялогіі, уздым захворвання на ВРВІ, у тым ліку на грып, у Беларусі чакаецца ў студзені — пачатку лютага 2027 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула больш за 800 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


