На польска-беларускай мяжы пачала дзейнічаць буферная зона
13 чэрвеня, Позірк. Буферная зона на мяжы з Беларуссю пачала дзейнічаць у Польшчы 13 чэрвеня.
Забарона на знаходжанне ў пэўных раёнах у памежнай зоне, якая прылягае да мяжы з Беларуссю, будзе дзейнічаць 90 дзён.
Буферная зона ахоплівае ўчастак мяжы працягласцю 60,67 км у граніцах тэрыторый памежных пастоў у Нарэўцы, Белавежы, Дубічэ-Царкеўнэ і Чаромхе.
Уздоўж 44 км забароненая зона ад мяжы паглыбляецца на 200 м, уздоўж 16 км у зоне запаведнікаў (гаворка пра Белавежскую пушчу) — на 2 км.
Абмежаванне доступу старонніх асоб скіраванае на “гарантаванне бяспекі насельніцтва, у тым ліку супрацоўнікаў паліцыі, памежнікаў і вайскоўцаў”. Гэтыя меры, як сцвярджаецца, таксама павінны “абмежаваць дзейнасць груп кантрабандыстаў, якія садзейнічаюць незаконным дзеянням”.
Пра напады на польскіх вайскоўцаў і памежнікаў нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у Еўрасаюз з беларускай тэрыторыі, публічна паведамлялася напрыканцы траўня і на пачатку чэрвеня. На пасяджэнні Рады нацбяспекі 10 чэрвеня ў Беластоку прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што за апошні час на ўсходняй мяжы было здзейснена 50 нападаў на салдат.
6 чэрвеня стала вядома пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітака, параненага 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, Сітак зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
За некалькі гадзін да нападзення на вайскоўца, паводле інфармацыі ведамства, ад рук мігрантаў пацярпелі непасрэдна памежнікі.
Дэмакратычныя сілы Беларусі ўсклалі адказнасць за гібель памежніка і напады на мяжы на рэжым Лукашэнкі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка