Ціханоўская пра напад на “Кропку”: Правакацыя рэжыму, каб пасварыць літоўцаў і беларусаў

29 ліпеня, Позірк. Напад на “Кропку” ў Вільніюсе — “чарговая правакацыя рэжыму” Аляксандра Лукашэнкі, каб “пасварыць беларусаў і літоўцаў, сфармаваць варожае стаўленне да беларусаў у Літве і пасеяць пачуццё страху сярод беларускай супольнасцю”, такое меркаванне выказала 29 ліпеня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Палітык адзначыла ў сваім тэлеграм-канале, што лічыць тое, што адбылося з крамай і творчай прасторай, “непрымальным, абуральным і небяспечным”.
Акрамя непасрэдна нападу, адзначыла дэмлідар, ажыццёўлена “мэтанакіраваная спроба распальвання міжэтнічнай варожасці”. У беларускім і літоўскім грамадстве “няма і не павінна быць месца ксенафобіі ў любых яе праявах”, падкрэсліла Ціханоўская.
“Мы на сувязі з літоўскімі ўладамі, накіравалі афіцыйны запыт, паліцыя шукае выканаўцаў, — паведаміла яна. — Я ўдзячная, што Літва надае высокую ўвагу бяспецы беларусаў, якія пераехалі ў Літву з палітычных прычын. Беларусам і літоўцам трэба спыняць правакатараў разам”.
Ціханоўская таксама выказала словы падтрымкі экс-палітвязню Змітру Фурманаву і ўсёй камандзе прасторы “Кропка”.
Атака на “Кропку” была здзейсненая ў Вільнюсе ў ноч на 28 ліпеня. На будынку невядомыя пакінулі надпіс на літоўскай мове “вяртайцеся дадому, беларускія свінні” (з трыма арфаграфічнымі памылкамі). Таксама было разбіта акно. Фурманаў заявіў “Позірку”, што лічыць тое, што адбылося, “правакацыяй лукашыстаў”.
Творчую прастору і краму “Кропка” ў літоўскай сталіцы Фурманаў адкрыў разам з жонкай Вольгай у траўні 2024 года.
Там прадаюцца прадаюцца сувеніры, вырабленыя ў тым ліку майстрамі, якія вымушана пакінулі Беларусі пад пагрозай палітычнага пераследу.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2026 годзе ў галіне рэалізаваныя два значныя для краіны інвестпраекты — кіраўнік МінбудархітэктурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


