Лукашэнка заявіў, што Беларусь дапамагае з пастаўкамі нафтапрадуктаў “усёй Расіі”

18 траўня, Позірк. Адным з перспектыўных напрамкаў для актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка лічыць нафтаперапрацоўку. Пра гэта, паводле інфармацыі прэс-службы, ён заявіў 18 траўня на сустрэчы ў Мінску з кіраўніком Свярдлоўскай вобласці РФ Дзянісам Паслерам.
“Сёння шаленства хапае з боку нашых праціўнікаў, якія прыводзяць у ненармальны стан нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Мы маем два мадэрнізаваныя заводы — амбасадар [Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў] гэта добра ведае — і падстаўляем сваё плячо ў любы час, як гэта трэба. Калі ў гэтым плане патрэбна дапамога і падтрымка вашаму рэгіёну, вы амбасадару скажыце, Барыс Вячаслававіч нас праінфармуе. Будзем старацца дапамагчы вам так, як сёння дапамагаем ўсёй Расіі”, — сказаў Лукашэнка.
Паводле разлікаў агенцтва Reuters па стане на 15 траўня, з пачатку года ўкраінскія беспілотнікі парушылі працу 16 нафтаперапрацоўчых заводаў РФ, шкода ацэньваецца на ўзроўні перапрацоўкі 700 тыс. барэляў у суткі. Некаторыя прадпрыемствы пацярпелі ад удараў больш за адзін раз. Паводле звестак украінскіх крыніц, з ладу выйшла каля 11% магутнасцяў расійскай нафтаперапрацоўкі.
За аналагічны перыяд 2025-га ўкраінскія БПЛА парушылі працу васьмі расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
Reuters са спасылкай на звесткі Міжнароднага энэргетычнага агенцтва паведаміла, што экспарт нафтапрадуктаў з Расіі ў красавіку скараціўся на 340 тыс. барэляў за дзень у параўнанні з сакавіком, склаўшы 2,2 млн барэляў, што з’яўляецца самым нізкім узроўнем за ўсю гісторыю назіранняў.
Удары па НПЗ сталі адказам на расійскую агрэсію ва Украіне, якая працягваецца з 24 лютага 2022 года і якую актыўна падтрымлівае Мінск.
21 студзеня выданне “Схемы” (праект “Радыё Свабода”) паведаміла, што ў жніўні мінулага года на тэрыторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода з’явілася сістэма супрацьпаветранай абароны, падобная да расійскай зенітна-ракетнай устаноўкі “Тор”.
Спадарожнікавыя здымкі за мінулы год, якія даследавалі журналісты, сведчаць аб тым, што працы па ўладкаванні пазіцыі для сістэмы СПА на тэрыторыі завода пачаліся ў студзені 2025 года — за сем месяцаў да таго, як там з’явіўся сам зенітна-ракетны комплекс. Адзначалася, што тады ж, у студзені 2025-га, аб з’яўленні вакол НПЗ іншых ахоўных збудаванняў — агнявых кропак, акопаў і блокпастоў — паведамляў пасля закрыты маніторынгавы праект “Беларускі Гаюн”.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў пачатку студзеня 2025 года заяўляў, што Лукашэнка ў першыя дні пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, размаўляючы з ім па тэлефоне, пераклаў на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна віну за ракетныя ўдары з Беларусі і прапаноўваў Украіне адказаць ударам па Мазырскім НПЗ.
Лукашэнка пракаментаваў словы Зяленскага 26 студзеня таго ж года, у дзень мерапрыемства, якое ўлады ў Мінску называюць “выбарамі прэзідэнта”.
“Слухайце, калі я гэта пачуў, мне стала дрэнна. Для мяне абсалютна было непрымальна — прапанаваць Зяленскаму нанесці ўдар па нашым НПЗ. Самаму лепшаму, я б сказаў, у свеце заводу, які мы нядаўна мадэрнізавалі, уклаўшы туды велізарныя сродкі. Клянуся вам, што такога не было. Ну навошта ты гэта кажаш? Ты дрэнны шоўмэн, ты нават не [прэзідэнт ЗША Дональд] Трамп. Так нельга казаць, ты ж хлусіш!” — сказаў тады палітык.
Беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы — ААТ “Нафтан” (Наваполацк, Віцебская вобласць) і Мазырскі НПЗ (Гомельская вобласць) — па выніках 2025 года “выйшлі на станоўчы трэк у фінансава-гаспадарчай дзейнасці”, заявіў у лютым гэтага года начальнік фінансавага ўпраўлення канцэрна “Белнафтахім” Аляксандр Джус. Паводле яго слоў, гэта адбылося дзякуючы аптымізацыі выдаткаў і “важкай дзяржпадтрымцы”.
Пры гэтым абодва прадпрыемствы знаходзяцца пад санкцыямі краін Захаду і Украіны.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАдмова ад барацьбы з інвазіўнымі раслінамі караецца, нагадала МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — красавіку ВУП павялічыўся на 0,2%, год таму быў рост на 2,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



